Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
- госьць наўпроставага эфіру: актывіст моладзевага руху “Ініцыятыва” Валянцін Сакалоўскі - 24 студзеня маюць адбыцца допыты актывістаў у КДБ - як прайшло абмеркаваньне беларускай сытуацыі ў Страсбуры - у 23 малых гарадах Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, назіраецца ўстойліва высокі ўзровень беспрацоўя - бліц-аналіз пра беспрацоўе ў Беларусі - у Год дзіцяці на адмысловую дзяржаўную праграму выдзелена сродкаў у пяць разоў менш, чым на збудаваньне спорткомплексу “Менск-Арэна”. Інвэстыцыйную праграму з такім раскладам падпісаў Аляксандар Лукашэнка - у Гомелі адмаўляюцца ўзяць пад дзяржаўны патранаж мастацкую галерэю - інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Мікалаем Аўтуховічам: ці можна ў калёніі зьберагчы здароўе
Начная Свабода
Сёньня госьцем начнога эфіру будзе грамадзкі рэдактар "Свабоды" на гэтым тыдні, прадпрымальнік і былы вязень Мікалай Аўтуховіч. Вы пачуеце рэпартаж з экумэнічнага служэньня за адзінства ўсіх хрысьціян у менскім касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі. У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра Сяргея Пукста, а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Ўсевалада Сьцебуракі.