Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы супраць жыхара пасёлку Дружны Сяргея Салдаценкі. Жыхары ня вераць у справядлівасьць судовай сыстэмы і зьбіраюць грошы на выплату штрафаў, а таксама ініцыююць адкліканьне дэпутатаў мясцовых саветаў. * Наўпроставы эфір з Андрэем Завадзкім. Ён - дэпутат Менскага гарсавету з 1990 па 1996 год, сябра тагачаснай тапанімічнай камісіі, цяпер сябра асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня “Форнд Льва Сапегі”, выкладчык юрыдычных дысцыплін. * У Менску зьявіліся сквэры імя Жукава і Балівара: меркаваньні экспэртаў і шарагоўцаў * Пінская запалкавая фабрыка выпусьціла сваю “вогненную” прадукцыю з наклейкай “Мэмарыял Хатынь”. У плянах – этыкеткі з фотаздымкамі зьніклых людзей. Як ставіцца да такога “крэатыву”? * Бліц-аналіз. На сайце Аб’яднаных дэмсілаў Беларусі зьявіўся поўны сьпіс кандыдатаў ад АДС у сябры акруговых выбарных камісіяў. Як ішла праца, хто гэтыя людзі, шанцы, пэрспэктывы рэгістрацыі? * Заключнае інтэрвію з Рыгорам Барадуліным
Начная Свабода
* Госьць - намесьнік старшыні Беларускага саюзу мастакоў Сяржук Цімохаў, які сёньня ў Гомелі разам з іншымі беларускімі творцамі віншуе знанага мастака Гаўрылу Вашчанку з 80-годзьдзем. * Інтэрвію з Гаўрылам Вашчанкам і слова пра яго Народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. * Апытаньне: менчукі скажуць, карціны якіх беларускіх мастакоў яны маюць ці хацелі б мець у сябе дома. * Падрабязнасьці і рэакцыі на запрашэньне Папы Рымскага ў Беларусь. * Невядомыя творы Васіля Быкава друкуе “Дзеяслоў”. * Наколькі зручна раварыстам у беларускіх гарадах? * “Гукапіс” Аляксандра Памідорава. Гурт “Сок”, * "Начная чытанка". Творы Людмілы Рублеўскай.