Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Актывісты грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” зьбіраюць подпісы за ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз * Наўпроставы эфір з Ганнай Соўсь: сёньня 20 год, як “ЛіМ” надрукаваў славуты артыкул пра Курапаты * Вокс-поп сярод моладзі: “Што вы ведаеце пра Курапаты?” * Сёньня зьяжджаюць дадому амэрыканскія студэнты. У Беларусі яны аднаўлялі закінутыя могілкі габрэяў, расстраляных гітлераўцамі * Пачалося лета. Як адпачыць інвалідам? * Інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч
Начная Свабода
Вечаровы госьць, сацыяльныя досьледы, галасы людзей. Госьць "Начной Свабоды" – старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзау Аляксандар Ярашук. Ёні цяпер у Жэнэве, дзе на сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы будуць абмяркоўваць сытуацыю з правамі прафсаюзаў у Беларусі. У "Досьледах": пра наступствы для Беларусі ўсясьветнага гандлёвага крызысу; пра меркаванае вяртаньне да 11-гадовага навучаньня ў школах, а ў апытаньні людзі выкажуць сваё стаўленьне да такой зьмены. У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў – пра гурт "Тарнада", у "Начной чытанцы" – творы Вольгі Іпатавай.