Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Моладзевага актывіста Барыса Гарэцкага ня выпусьцілі ва Ўкраіну. Як высьветліць, ці ёсьць вы ў банку дадзеных пра асобаў, якім забаронены выезд за мяжу? * Чаму віцебскія бяздомныя ня ведаюць, што ўлады вырашылі іх карміць-паіць? * Мастак з Горадні стаўся скандальна вядомым у ЗША. Што ведаюць у Горадні пра свайго знакамітага земляка, які адносна нядаўна зьехаў у Амэрыку? * “Эратычная бомба”, якую ў Маскве зьбіраліся ўжыць супраць Аляксандра Лукашэнкі, мяркуючы па ўсім, абясшкоджаная. Расейскаму рэжысэру Аляксандру Валаву, аўтару скандальных стужак “Юлія” і “Міша”, настойліва парэкамэндавалі спыніць вытворчасьць фільма.
Начная Свабода
* Госьць – беларускі журналіст Сяргей Богдан, які піша аб адносінах Беларусі з ісламскімі краінамі * Досьледы: на якіх умовах у Беларусі працуюць замежныя спэцыялісты? * Апытаньне – каго зь вядомых замежнікаў вы запрасілі б працаваць у Беларусь? * Аддзяленьне амбасады Швэцыі пры падтрымцы Швэдзкага інстытуту адкрывае выставу швэдзкай графiкi "Праз традыцыю ў будучыню" * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава - гурт "SDM" * АБЛОГа беларускага Інтэрнэту * "Начная чытанка" - Арцём Арашонак