Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
Навіны Беларусі й сьвету, надвор'е, агляд друку, гутарка з госьцем, ранішнія рэпартажы, бліц-аналіз, музычная старонка * Што новага ў справе беларускага журналіста Зьдзвіжкова? * Дзьвесьце жыхароў магілёўскага мікрараёну “Мір-1” зьбіраюцца на прыём да старшыні аблвыканкаму. * Улады абвясьцілі кампанію кардынальнай перабудовы Менску – ад ускраінаў да гістарычнага цэнтру. * 60 год таму выйшла разгромная пастанова ЦК КПСС аб праявах буржуазнага фармалізму ў музыцы. * Чарговае інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Барысам Гарэцкім.
Начная Свабода
* Госьця - рэдактарка інтэрнэт-сайту "Царква" Натальля Васілевіч. * "Начныя досьледы": як пазбавіцца залежнасьці ад каханьня? * Апытаньне ў Магілёве: каму зь вядомых людзей вы хацелі б прызнацца ў каханьні? * Рэпартаж са сьвяточнага канцэрту гурту "Крамбамбуля" * Адкрыцьцё выставы фатаздымкаў маладых літоўцаў, які езьдзілі ў Сыбір па месцах зьняволеньня сваіх продкаў. * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Міхась Забэйда-Суміцкі * "Начная чытанка". Вершы Юліі Цяльпук.