Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
*Госьць эфіру – удзельнік учарашняй акцыі на Кастрычніцкай плошчы Мікалай Статкевіч *Грамадзянін Расеі Костышаў абвясьціў паўторную галадоўку ў Менскай папраўчай калёніі *Апытаньне ў Горадні: чаму ўлады забараняюць пікеты? *Міністэрства статыстыкі і аналізу падагульніла вынікі грашова-крэдытнай палітыкі за апошнія месяцы. *Выйшлі два чарговыя тамы “Беларускага кнігазбору ” – Зарына Далэнгі-Харакоўскага і Адама Мальдзіса. *Бліц-аналіз пра сёньняшні візыт Пуціна ў Менск *Інтэрвію грамадзкага рэдактара тыдня Міколы Шараха
Начная Свабода
Госьць начнога эфіру – грамадзкі рэдактар "Свабоды" гэтага тыдня Мікола Шарах, які працуе памочнікам майстра на полацкім прадпрыемстве "Шкловалакно" і зьяўляецца намесьнікам старшыні Свабоднага прафсаюзу. "Начныя досьледы" – пра беларускія радзільні. Апытаньне сярод жанчын на вуліцах Горадні пра самыя яркія ўражаньні ад радзільных дамоў. Навінкі беларускага відэарынку. Перадача "Гукапіс" Аляксандара Памідорава – пра гурт "Уліс". "Начная чытанка" – вершы Тацяны Сапач.