Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Сёньня ў Менску будуць судзіць пэнсіянэра сп.Ракусевіча, які патэлефанаваў у міліцыю на нумар 102 і аблаяў дзейную ўладу. У зьвязку з чым – пра беларускі досьвед пагрозаў на адрас дзяржавы, дзяржаўнага кіраўніцтва, як з тым змагаюцца за мяжой. * Наўпроставы эфір – абмеркаваньне навіны: Ватыкан абнавіў сьпіс самых цяжкіх чалавечых грахоў * Апытаньне: які грэх вы лічыце самым цяжкім? * У немцаў праходзіць масавая дыскусія на тэму: чаму менавіта сярод немцаў было так шмат карнікаў? Друкуюцца сьведчаньні псыхолягаў наконт псыхапатыі карнікаў, прыводзіцца шмат прыкладаў зьверстваў у Беларусі. * Досьлед пра альтэрнатыўныя роды * Інтэрвію з Данутай Бічэль-Загнетавай да 90-х угодкаў БНР * Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Вольгай Карач
Начная Свабода
* Госьць - Васіль Сёмуха, чые пераклады на гэтым тыдні гучаць у "Начной чытанцы". * "Начныя досьледы" пра сэзонныя абвастрэньні псыхічных хваробаў. * Рэпартажы пра выпадкі парушэньня законаў супрацоўнікамі ДАІ і пра рашэньне Менгарвыканкаму вырашыў не высяляць большасьць жыхароў дамоў на вуліцы Карла Маркса ў Менску. * Выстава Рыгора Сітніцы ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі. * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. "Стары Ольса" * "Начная чытанка". Пераклады Васіля Сёмухі