Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Як на Гарадзеншчыне ставяцца да “карты паляка”? * Наўпроставы эфір з Настай Палажанкай. * Прафсаюз РЭП ініцыюе стварэньне ініцыятыўнай групы для аднаўленьня ільготаў на праезд. Параўнаньне Менск-Кіеў-Масква: якія кошты, ільготы, хто наперадзе і ў чым. * Сёньня а 9-й раніцы ў Барысаўскі райвыканкам мусяць аднесьці, як чакаецца, да двух тысяч подпісаў жыхароў мікрараёну Ватуціна супраць вырубкі тамтэйшага сасновага бору. На яго месцы ўлады плянуюць пабудаваць шматкватэрны дом. * Падчас аднаўленчых працаў на тэрыторыі Нясьвіскага замка, які належаў знакамітаму роду Радзівілаў, зруйнаваная яго ўсходняя трохпавярховая галерэя, датаваная, паводле ЮНЭСКА, сярэдзінай ХVIII стагодзьдзя. * Бліц-аналіз * Заключнае інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Алесем Астроўскім.
Начная Свабода
* Госьць - грамадзкі рэдактар, лекар паводле адукацыі Алесь Астроўскі. * Ці варта дазваляць эўтаназію? "Начныя досьледы". Беларускія навукоўцы-геадэзісты, пасьля дакладных падлікаў, прыйшлі да высновы: беларускі цэнтар Эўропы знаходзіцца ў Полацку. Геаграфічныя цэнтры Эўропы ёсьць у Літве й Латвіі, Польшчы й Украіне. Як робяцца такія высновы? * Выключэньне Юрася Губарэвіча з партыі БНФ набыло грамадзкі розгалас – працэсы ў БНФ камэнтуе Валянцін Голубеў. * Вынікі этапу тэніснага турніру кубку Дэвіса “Беларусь-Швайцарыя”. * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Зьміцер Бартосік * "Начная чытанка". Франц Сіўко, урывак з аповесьці "Тыдзень вялікай коткі"