Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* У краіне працягваецца эстафэтная галадоўка * Наўпроставы эфір з Тацянай Кім пра пэрспэктывы судовага працэсу над яе сынам, які пачынаецца сёньня. * Бліц-аналіз: новыя захады ў ЗША дзеля стабілізацыі курсу даляра * Флэш-моб: сёньня, у Дзень сьмеху, маладыя сацыял-дэмакраты абяцаюць прынесьці ў КДБ “абразьлівыя” мультфільмы, каб патрымаць незалежных журналістаў. * У Смаленску выйшла кніга вершаваных фэльетонаў “Дзежка дзёгцю” за аўтарствам Алеся Няўвеся. Выдаць яе ў Беларусі адмовіліся як дзяржаўныя выдавецтвы, так і прыватныя. Чаму? * Чарговае інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Людмілай Гразновай
Начная Свабода
* Госьць – каардынатар расейскага апазыцыйнага руху "Оборона" Алег Казлоўскі. * Апытаньне ў Горадні: дзе сытуацыя з правамі чалавека і свабодамі лепш – у Расеі ці ў Беларусі? * Рэпартаж аб пачатку турыстычнага сэзону на Аўгустоўскім канале. * З нагоды Дня сьмеху – тэлевядучы Анатоль Вечар, заснавальнік тэатру "Хрыстафор" сатырык Яўген Крыжаноўскі, шматразовая рэкардсменка сьвету і Эўропы ў лёгкай атлетыцы Марыя Іткіна, прадпрымальнік Юры Данькоў расказваюць аб жартах 1-га красавіка. * Міністэрства аховы здароўя настойвае на тым, каб дзейнасьць салярыяў была ліцэнзаваная. Рынак штучнага загару, уплыў на здароўе, наступствы дзяржаўнага кантролю, наведнікі салярыю пра сваё хобі. * "Гукапіс" Аляксандра Памідорава. Гурт "ZigZag". * "Начная чытанка". Кінараманс Максіма Клімковіча і Ўладзіслава Ахроменкі "Тэорыя змовы".