Расклад праграмаў
Ранішні жывы эфір
* Лукашэнка ставіць задачу дасягнуць у 2015 годзе сярэдняга заробку ў памеры 1000 эўра на месяц, урад падвышае мінімальны заробак, міністар сацыяльнай абароны й працы абяцае падняць зь першага лютага памеры пэнсіі… * Пратэстанты Беларусі працягваюць адстойваць свае правы * У Горадні чарговы скандал з разбурэньнем старых дамоў і ўзьвядзеннем новых шматпавярховых будынкаў * Наш карэспандэнт пагаварыў з жанчынай, якая, яе словамі, трапіла ў Маскве ў “сэксуальнае нявольніцтва”, а цяпер хаваецца ад былога сужыцеля: той абяцае зарэзаць ня толькі яе, але і дачку * Бліц-аналіз * Заключнае інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Нінай Стужынскай
Начная Свабода
* Госьця - грамадзкая рэдактарка тыдня, кандыдатка гістарычных навук, стваральніца і старшыня арганізацыі “Беларуская жаночая ліга” Ніна Стужынская. * Апытаньне: моцнай жанчыне прасьцей з даміноўным ці слабым мужчынам? * Досьледы: штогод каля 400 мэдыкаў сыходзяць з мэдыцыны. Чаму так адбываецца? * Жыхары Гомелю дзеляцца ўражаньнямі ад сваіх апошніх наведваньняў лекараў. * "Гукапіс"Аляксандра Памідорава: Сяргей Новік-Пяюн * "Начная чытанка". Артур Клінаў, "Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца"