Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных выступіў з заявай адносна стасункаў афіцыйнага Менску з эўрапейскімі краінамі. Чаму беларускі бок настойвае на сваіх умовах размарожваньня адносін з Эўразьвязам? Чаму Менск тармозіць рэалізацыю пагадненьня аб памежным руху з Польшчай і Літвой? Якой дапамогі чакае ад Эўропы беларуская апазыцыя? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць старэйшы аналітык зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў зь Менску і намесьнік старшыні Фонду “Свабода і дэмакратыя”, былы намесьнік пасла Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька з Варшавы.
Падарожжы Свабоды
У 1924 годзе адбылося першае ўзбуйненьне БССР, дзякуючы якому тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася больш, чым у два разы. Але новая мяжа паміж Беларусьсю і Расеяй усталявалася не адразу. Яна ўдакладнялася некалькі гадоў, але памяць пра тую мяжу да гэтай пары жыве ў мястэчку Трасьціно...
Зона Свабоды
На Заходнім фронце без пераменаў: санкцыі працягнутыя, але не пашыраныя. - Прэсавая канфэрэнцыя Лукашэнкі - ад Сусьветнай гандлёвай арганізацыі да справы Pussy Riot. - Колькі тупаць да Леніна і Сталіна? Гэтыя і іншыя тэмы ― ў чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Алена Ціхановіч. У перадачы ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і палітычны аглядальнік агенцтва РІА-Новості Вадзім Дубноў.