Расклад праграмаў
Зона Свабоды
Прэсавыя канферэнцыі як сурагат палітычнай дыскусіі; Лукашэнка з трыбуны, Статкевіч з турмы, Саньнікаў з-за мяжы; Як вызначыць у Беларусі, каго хоча народ? Гэтыя і іншыя тэмы ― ў чарговым выпуску «Зоны Свабоды», які вядзе Алена Ціхановіч. У перадачы ўдзельнічаюць Франак Вячорка і Юры Дракахруст. На скайп-сувязі – палітычны аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч.
Праскі акцэнт
Наколькі ўплывовы ў Беларусі інтэрнэт. Байнэт — гэта люстэрка грамадзтва ці гета? Чаму рост карыстальнікаў інтэрнэтам не спарадзіў адпаведнага росту апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі? Абраньне палітычных лідэраў онлайн — пасткі і пэрспэктывы. Над гэтымі тэмамі у «Праскім акцэнце» разважаюць аглядальнік газэты «Беларусы і рынак», мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі, палітык, адзін з лідэраў акцый «маўклівых воплескаў» Вячаслаў Дзіянаў і блогер Віктар Малішэўскі.