Расклад праграмаў
Прэсавыя канфэрэнцыі Лукашэнкі. Тэатар аднаго актора?
Прэс-канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі — гэта тэатар аднаго ці некалькіх актораў? Монаспэктакль, м'юзыкал ці тэлешоў? Калі кіраўнік краіны прагаворваецца? Ці гаворыць ён нешта новае? Ці магчымая роўная дыскусія паміж Лукашэнкам і журналістам? Як ня трапіць пад энэргетычную аўру? Ці варта незалежным мэдыям штогод дэталёва асьвятляць і камэнтаваць шматгадзінныя прэсавыя канфэрэнцыі кіраўніка Беларусі? Гэта ды іншае ў «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркоўвалі Алесь Дашчынскі, Юры Дракахруст, Вячаслаў Ракіцкі і Ганна Соўсь.
Паштовая скрынка 111
Нам піша Аляксей Паўловіч з Горадні: “Нашы высокія чыноўнікі, якія топчуць усё беларускае, пасьля сыходу з пасадаў чамусьці вельмі хутка аказваюцца ў Маскве, на новых высокіх пасадах. Міжволі задаеш сабе пытаньне, а ці не былі яны наўмысьля пасланыя сюды”. Гэты ды іншыя лісты слухачоў “Свабоды” — у новым выпуску перадачы.
Свабода бяз гальштукаў
Хто і чаму працягвае зьнішчаць гістарычны цэнтар Менску і архітэктурную спадчыну іншых старажытных гарадоў Беларусі? Што ўжо зьнішчана канчаткова, а што яшчэ можна ўратаваць? Чаму грамадзкасьць маўчыць, і ці ў яе сілах спыніць руйнаваньне? Што пакінем нашчадкам і якія наступствы для нацыі будзе мець зьнішчэньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў? Гэтыя пытаньні ў «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркоўвалі Сяргей Абламейка, Сяргей Навумчык і Вячаслаў Ракіцкі.