Правілы камэнтаваньня
Мы хочам пачуць вашу думку, мы хочам даведвацца ад вас пра тое, што адбываецца, і мы хочам, каб вы маглі весьці свабодную і адкрытую размову на нашым сайце з тымі, хто, як і вы, карыстаецца нашымі плятформамі.
Мы ўвялі некалькі правілаў, каб стварыць атмасфэру павагі і свабоднага абмену думкамі, у якой усе без выключэньня людзі маглі б адчуваць сябе ў бясьпецы, дзелячыся сваім досьведам і поглядамі і ўдзельнічаючы ў канструктыўнай гутарцы.
Адкрыты абмен думкамі — вялікая каштоўнасьць для журналістаў Радыё Свабода. Камэнтары чытачоў дапамагаюць нам паляпшаць нашу працу, вяртацца да тэмаў з новага гледзішча, даюць новую інфармацыю для рэпартажаў. Дзякуй, што вы ўдзельнічаеце ў гэтай камунікацыі.
Што варта ўлічваць, калі вы пакідаеце камэнтары
Улады абвясьцілі Радыё Свабода экстрэмісцкай арганізацыяй. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
- Калі ласка, прачытайце гэтыя рэкамэндацыі, перш чым пакінуць камэнтар.
- Калі ласка, будзьце ўважлівымі і стаўцеся з павагай да людзей, пра якіх мы расказваем, да герояў нашых рэпартажаў, да журналістаў і да іншых камэнтатараў, якія пакідаюць допісы пад матэрыяламі.
- Мы не дазваляем выкарыстоўваць мову варожасьці і чалавеканенавісьніцкія камэнтары, абразы на падставе рэлігіі, расы, этнічнай прыналежнасьці, нацыянальнасьці, культуры, сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай прыналежнасьці або інваліднасьці. Мы не дазваляем пакідаць абразьлівыя заўвагі, мэта якіх — нацкаваць адну групу людзей на іншых.
- Мы не дазваляем выступаць з пагрозамі і заклікамі да гвалту.
- Мы не дазваляем разьмяшчаць рэкляму і прасоўваць камэрцыйную дзейнасьць.
- Мы не дазваляем выступаць пад чужымі імёнамі.
- Каб абараніць вашы асабістыя зьвесткі і асабістыя зьвесткі іншых, калі ласка, не ўключайце ў камэнтар вашу асабістую інфармацыю, як, напрыклад, адрас, нумар тэлефона ці адрас электроннай пошты.
- Калі ласка, не забывайцеся, што вы разьмяшчае камэнтар на публічнай плятформе, і вашы словы могуць быць расцэнены ў іншых краінах як парушэньне закону аб ахове прыватных дадзеных або аб паклёпе.
- Калі нешта ў нашым матэрыяле вам здаецца незразумелым, калі ласка, паведаміце нам пра гэта ў камэнтары.
- Камэнтатары, якія сыстэматычна парушаюць гэтыя правілы, будуць забаненыя.
Як з намі зьвязацца
- Калі ў вас ёсьць пытаньні ці прапановы, калі ласка, напішыце нам на адрас radiosvaboda at rferl.org. Мы цэнім вашу думку і чытаем усе допісы, якія да нас прыходзяць.
- Празь вялікую колькасьць карэспандэнцыі мы, на жаль, ня можам гарантаваць, што напішам адказ, але зробім усё магчымае, каб адказаць на вашы пытаньні.