З асуджэньнем прысуду Алесю Бяляцкаму выступіў брытанскі міністар у справах Эўропы Дэвід Лідынгтан.
Справа беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага зьяўляецца палітычным перасьледам і была сфабрыкаваная на аснове недакладных фактаў. Такое меркаваньне Радыё Свабода выказаў былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.
Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць крывадушнымі заявы Захаду ў сувязі з прысудам Алесю Бяляцкаму, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе МЗС.
У Ленінскім судзе Магілёва пакаралі на 15 базавых велічыняў актывіста Моладзі БНФ Андрэя Падаляка. Судзьдзя Станіслаў Шандаровіч прызнаў яго вінаватым ва ўчыненьні дробнага хуліганства
Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС Францыі Бэрнар Валеро.
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех і прадстаўнік апазыцыі падпісалі сёньня ў Эр-Рыядзе дамову аб перадачы ўлады. Салех пагаджаецца сысьці ўзамен на імунітэт ад перасьледу.
Сёлета за даўгі па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў у Менску й рэгіёнах прымусова выселеныя са сваіх кватэраў больш як 100 сем’яў. 6 працэнтаў жыхароў Беларусі маюць даўнюю запазычанасьць перад камунальнымі гаспадаркамі.
Рада Эўропы асуджае прысуд, вынесены 24 лістапада беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Пра гэта гаворыцца ў заяве генэральнага сакратара арганізацыі Трубьерна Ягланда, перадае БелаПАН.
25 лістапада А.Лукашэнка ў Маскве правядзе перамовы з расейскім прэзыдэнтам. З нагоды пераходу «Белтрансгазу» ў поўную ўласнасьць Расеі выказаўся кіраўнік «Газпраму» А.Мілер: «Заўтра сто адсоткаў забярэм «Белтрансгаза».
Дэвід Нікалс, прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International пры Эўразьвязе, пракамэнтаваў нашаму радыё сёньняшні прысуд Алесю Бяляцкаму:
Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан, пракамэнтавала нашаму радыё прысуд Алесю Бяляцкаму.
Берасьцейскі гарвыканкам забараніў актывістам кампаніі «Гавары праўду!» праводзіць пікеты пад лёзунгам «За чыстае паветра».
Дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), літоўскі міністар замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў глыбокую трывогу з нагоды выраку беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Уладзімер Лабковіч
Яцэк Сарыюш-Вольскі, старшыня камісіі замежных спраў Эўрапарлямэнту, паркамэнтаваў для Радыё Свабода прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Генэральная пракуратура Беларусі выступае за ўвядзеньне ў крымінальны кодэкс вызначэньня паняцьця «катаваньне». Інфармацыю пра гэта атрымала ў адказе на сэрыю сваіх зваротаў выпускніца «Адукацыйнага курсу па правах чалавека», праваабаронца Ксенія Дубіцкая.
«Я асуджаю прысуд 4,5 гадоў зьняволеньня Алесю Бяляцкаму. Эўрапарлямэнт моцна занепакоены несправядлівым перасьледам і зьняволеньнем Алеся Бяляцкага за меркаванае пазьбяганьне выплаты падаткаў,» – заявіў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.
Новы фільм тэлеканалу «Белсат» – «Пастка» – які складаецца зь дзьвюх частак з падзагалоўкамі – «Пастка для апазыцыі?» і «Пастка для прэзыдэнта?», аналізуе пасьлявыбарчыя падзеі 19 сьнежна 2010 году.
Польшча і Эўразьвяз заклікаюць улады Беларусі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў, без чаго дыялёг Эўразьвязу зь Рэспублікай Беларусь будзе немагчымы.
Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікаюць беларускі ўрад вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў "неадкладна і безумоўна", -- заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан пасьля вынясеньня прысуду.
Загрузіць яшчэ