Многія прадпрымальнікі ў рэгіёнах змушаны згортваць свой бізнэс, які ва ўмовах крызісу стаў нерэнтабельным. Учорашнія гандляры становяцца беспрацоўнымі. Зьбяднелае насельніцтва ня можа дазволіць сабе многія тавары, якія з прычыны рэзкай дэвальвацыі рубля ўвесь час даражэюць.
Адміністрацыя спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе адбывае пакараньне сустаршыня БХД Павал Севярынец, адмовілася прыняць бойлер для нагрэву вады.
У судзе паводле крымінальнай справы аб выбуху ў менскім мэтро зачыталі пратакол допыту пацярпелых, а таксама пратаколы допыту прадстаўнікоў загінулых.
5 кастрычніка ў Менску адбыліся кансультацыі па праблеме палітвязьняў у Беларусі. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі БХД і АГП, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Алена Танкачова, сваякі палітвязьняў ды прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці.
Міжнародны валютны фонд (МВФ) пагоршыў ацэнку дзярждоўгу Беларусі ў 2011 годзе да 46,3% валавага ўнутранага прадукту з 35,6%.
Ініцыятары Народнага сходу занесьлі запрашэньне ў Віцебскі гарвыканкам. Імпрэзу мяркуюць правесьці не на плошчы ў цэнтры гораду, а ў звычайным віцебскім двары, дзе ў звычайных гараджанаў ёсьць шмат пытаньняў да чыноўнікаў.
Старшыню Менскага гарвыканкама Мікалая Ладуцьку, а таксама кіраўнікоў мясцовых уладаў яшчэ больш чым 20 гарадоў Беларусі запрасілі на мясцовыя сходы, якія пройдуць 8 кастрычніка ў Менску і рэгіёнах.
Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па хіміі за 2011 стаў ізраільскі навуковец Даніэль Шэхтман за адкрыцьцё квазікрышталяў.
Алесь Бяляцкі, кіраўнік зачыненага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру "Вясна", знаходзіцца пад арыштам ад 4 жніўня. Яго вінавацяць ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйным памеры.
Палата прадстаўнікоў прыняла адразу ў двух чытаньнях законапраект аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь". Пасяджэньне, на якім абмяркоўваўся праект закону, прайшло ў адсутнасьць журналістаў.
Намесьнік старшыні Мазырскага райвыканкаму Фэлікс Галюк пісьмова паведаміў праваабаронцу Ўладзімеру Целепуну, што выканкам ня супраць, каб той зладзіў пікет 8 кастрычніка на стадыёне “Спартак”.
Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) на чале з Крысам Джарвісам у сераду пачала працу ў Менску для кансультацый зь беларускімі ўладамі адносна макраэканамічнага прагнозу на 2012 год.
На адкрыцьці "Тыдня паэтаў" у Маскве абвешчаны ляўрэат вялікай прэміі "Біенале паэтаў" – кіраўнік кампаніі "Гавары праўду", былы кандыдат на прэзыдэнта, паэт Ўладзімер Някляеў.
У 2003 годзе Вацлаў Гавэл перадаў прэмію за Грамадзянскія заслугі імя Ганна Эленбоген рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Дыньку. Сёньня Андрэй Дынько віншуе Вацлава Гавэла з 75-годзьдзем.
Пра Вацлава Гавэла ў дзень ягонага 75-годзьдзя гаворыць старшыня Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч.
Пра Вацлава Гавэла гаворыць лідэр руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла прыгадвае свае спатканьні ў Празе з Вацлавам Гавэлам.
Драматург, дысыдэнт, сымбаль «аксамітнай рэвалюцыі», апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны і першы прэзыдэнт посткамуністычнай Чэхіі, які ўвёў сваю краіну ў Эўрапейскі Зьвяз – Вацлаў Гавэл даўно прызнаны маральным аўтарытэтам Эўропы.
12 верасьня 2001 года прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал сустрэўся ў Праскім Градзе з Васілём Быкавым. А ў наступным годзе Гавэл запрасіў Быкава на жыхарства ў Чэхію. У студзені 2003 году, калі сканчаліся прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Гавэла, Радыё Свабода падрыхтавала адмысловую перадачу, у якой слова пра Гавэла сказаў Васіль Быкаў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Загрузіць яшчэ