Я малады, у мяне яшчэ шмат часу, а рэжым, як любы аўтарытарны рэжым, рана ці позна лясьне і рана ці позна тут адбудуцца зьмены. Дзеля гэтага мне не шкада маладыя гады правесьці за кратамі, таму што нехта мусіць ахвяраваць сабой дзеля таго, каб адбыліся нейкія зьмены.