У ноч на 11 сьнежня спэцназ прарваў і разабраў барыкады ля Майдану, выціснуў людзей у бок сцэны. Шмат параненых і затрыманых. Часткова зьнішчынае намётавае мястэчка.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сёньня ў Паўночна-Афрыканскай Рэспубліцы адбылася цырымонія разьвітаньня з экс-прэзыдэнтам гэтай краіны Нэльсанам Мандэлам.
Жыхарка Менску Людміла Кучура намагаецца абараніць свайго мужа, зьняволенага Магілёўскай папраўчай калёніі №15, ад перасьледу з боку адміністрацыі.
Апазыцыя не бярэ ўдзелу ў «круглым стале», які быў ініцыяваны экс-прэзыдэнтам Леанідам Краўчуком. Пра гэта паведаміў лідэр «Свабоды» Алег Цягнібок . Ён назваў гэты «круглы стол» зрэжысаваным.
11—12 сьнежня Беларусь наведае намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Эрык Рубін.
10 сьнежня судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Гомеля Тацяна Шаўчэнка аштрафавала грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шыцікава на 2,6 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў).
У ноч на 10 сьнежня спэцслужбы зьнішчылі барыкады ва ўрадавым квартале Кіева. Вось як гэта пабачылі фотакарэспандэнты міжнародных інфармацыйных агенцтваў.
У ноч на 10 сьнежня спэцслужбы зьнішчылі барыкады ва ўрадавым квартале Кіева.
Кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які прысутнічаў на плошчы Незалежнасьці падчас разгону пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 году, параўнаў дзеяньні беларускіх уладаў у 2010-м і ўкраінскіх мінулай ноччу.
Спэцслужбы зьнішчылі барыкады ва ўрадавым квартале Кіева. Дэманстранты сышлі у бок майдану Незалежнасьці.
За мінулую ноч барыкады мітынгоўцаў ва ўрадавым квартале Кіева зьнялі.
Украінская міліцыя разбірае ў цэнтры Кіева. Супрацоўнікі спэцслужбаў адціскаюць пратэстоўцаў з урадавага кварталу. Антыўрадавыя выступы ва Ўкраіне працягваюцца каля трох тыдняў. Тысячы грамадзянаў выйшлі на вуліцы на знак пратэсту супраць рашэньня уладаў адкласці эўраінтэграцыю Ўкраіны.
Байцы унутраных войскаў Украіны выціскаюць пратэстоўцаў з урадавага кварталу.
10 сьнежня абвесьцяць пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Прэмія за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні, была заснаваная сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода.
9 сьнежня судзьдзя Мазырскага раённага суду Натальля Асадчая адхіліла пазоў сябра незалежнага прафсаюзу, механіка нафтаперапрацоўчага заводу Івана Шабана да дырэкцыі прадпраемства наконт скасаваньня дысцыплінарных спагнаньняў і аднаўленьня на працы.
У Гомелі дэмакратычныя актывісты спрабуюць наладзіць акцыі салідарнасьці з украінскім Эўрамайданам.
У інтэрнэце зьявіўся фотаздымак Нацыянальнай бібліятэкі, якая нібыта зазьзяла жоўтым і блакітным колерамі на знак салідарнасьці з Эўрамайданам.
У мясцовых судах віцебскаму лекару так і не ўдалося абскардзіць судовую пастанову наконт прымусовага псыхіятрычнага лячэньня.
Загрузіць яшчэ