Мэрыя Менску праводзіць сёньня карпаратыў у «Менск-Арэне» — паведаміў Радыё Свабода Аляксандар Саладуха. Паводле сьпевака, яго чакаюць на навагоднія карпаратывы заводы, фабрыкі, кампаніі.
Сёньня ў Наваградку будуецца кантрафорс, каб умацаваць сьцяну адной зь дзьвюх вежавых руінаў, якія захаваліся на Замкавай гары. Цэгла зробленая на Гарынскай цагельні ў Столінскім раёне. Гэта Касьцельная вежа, яна цяпер у аварыйным стане.
Прыступіць да выкананьня абавязкаў кіраўніка Менскай эпархіі і Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Менскі і патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павал (Панамароў) паўнавартасна зможа толькі пасьля атрыманьня беларускага грамадзянства.
26 сьнежня Марына Адамовіч, жонка палітзьняволенага Міколы Статкевіча, сустрэлася з мужам у магілёўскай турме № 4. Пра свае ўражаньні яна апавяла ў інтэрвію Радыё Свабода.
Расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску пракамэнтаваў канфлікт вакол выхаду «Ўралкалія» са складу заснавальнікаў Беларускай калійнай кампаніі.
Аўтамабіль BMW, забраны ў 28-гадовага менчука Дзьмітрыя Прыгарава падчас акцыі «Стоп-падатак» 20 сьнежня, дагэтуль знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Менску.
Грамадзянін Туркмэністану, студэнт юрыдычнага факультэту Берасьцейскага дзяржунівэрсытэту высланы на радзіму за ўдзел у бойцы ў Баранавічах.
Амаль 41% выдаткаў беларусаў ідзе на харчаваньне. А на культуру і забавы — 5,7%. З такімі паказьнікамі Беларусь знаходзіцца на 35-м месцы ў Эўропе.
Раніцай 27 сьнежня ў Горадні былі сфармаваныя камісіі па выбарах у абласны і ў гарадзкі саветы.
Свой подпіс чыноўнік ацэньваў у 500 тысяч — 1 мільён расейскіх рублёў (гэта каля 15-30 тысяч даляраў).
Прэзыдэнт ЗША падпісаў плян бюджэту, падрыхтаваны Кангрэсам у выглядзе кампрамісу рэспубліканцаў і дэмакратаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў зьвярнулася зь лістом падтрымкі ў Нацыянальны саюз журналістаў Украіны і Незалежны мэдыя-прафсаюз.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Фольк-гурт «Яваровы людзі» з Таронта і Згуртаваньне беларусаў Канады павіншавалі відэапаштоўкай усіх суайчыньнікаў з Калядамі і Новым годам.
Прадстаўнікоў Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды іншых апазыцыйных партыяў не ўключылі ў склад Менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Камісія сфармавана 26 сьнежня.
«Крэдытаваньнем беларускіх і ўкраінскіх уладаў Расея вырашае свае стратэгічныя праблемы ў рэгіёне», — мяркуюць экспэрты.
Суд Чыгуначнага раёну Гомеля разглядае пазоў праваабаронцы, сьлесара-інструмэнтальшчыка прыватнага прадпрыемства «Віпра» Анатоля Паплаўнага.
Магілёўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антон Касцоў, якога міліцыя 24 сьнежня зьвінаваціла ў парушэньні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў, пакараны трыма суткамі адміністрацыйнага арышту. Асудзілі яго 26 сьнежня таемна.
27 сьнежня ў «Арт Сядзібе» Ўладзімер Някляеў прэзэнтуе менскай публіцы сваю новую празаічную кнігу «Знакі прыпынку».
Загрузіць яшчэ