Хлопчык пакалечыўся, упаўшы з савецкай бэтоннай канструкцыі. Бацькі паднялі шум. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

13-гадовы Аляксей Якаўлеў зваліўся з 4-мэтровай бэтоннай канструкцыі ў адным зь менскіх двароў. З чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам рукі і задзірынамі скуры яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі.

Жыхары суседніх дамоў просяць улады зьнесьці савецкае збудаваньне, зь якога ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў падаюць людзі.

Пасьля розгаласу ЖЭС абяцаў сабраць сход жыхароў для абмеркаваньня праблемы.