Першая сусьветная вайна: Сцэны жыцьця і сьмерці

Фота бяз даты паказвае нямецкіх салдат, якія ідуць здацца ў палон французам на пасту праслухоўваньня ў акопах каля Масіжу, Францыя.

Францускія салдаты страляюць зь мінамёта калібру 155 мм з траншэі ў невядомай мясцовасьці ў Францыі.

Францускія раварысты з кавалерыйскага корпусу на фронце на ўсходзе Францыі, 22 верасьня 1915.

Нямецкая газавая атака на ўсходнім фронце, сфатаграфаваная расейскім лётчыкам у 1916 г.

Салдаты італьянскага штурмавога аддзелу «Arditi» ў супрацьгазавых масках.

Фота бяз даты паказвае францускіх салдат, якія перамяшчаюць гармату калібру 95 мм у невядомай мясцовасьці ў Францыі.

Фота бяз даты паказвае францускіх салдат у акопе на фронце ў Шампані ва ўсходняй Францыі.

Адступленьне сэрбскага караля Пятра I (на возе зьлева) і яго войска пасьля ўварваньня ў Сэрбію сілаў на чале зь Нямеччынай, лістапад 1915.

Фота бяз даты паказвае нямецкіх салдат, захопленых падчас бітвы пад Вэрдэнам. Яны здымаюць вопратку для асабістага агляду французамі.

Фота бяз даты паказвае вучэньні ў брытанскай арміі па абароне ад атрутных рэчываў.

Сьвятар служыць імшу для францускіх салдат на фронце ў Шампані, усходняя Францыя, 1915.

Брытанская агнявая пазыцыя пасьля нямецкай газавай атакі пад Фрамэлем, Францыя, 19 ліпеня 1916.

Расейская пяхота.

Францускі афіцэр стаіць каля магілаў нядаўна пахаваных салдатаў, якія загінулі на фронце на ўсходзе Францыі, 19 сьнежня 1916.

Францускія салдаты зьбіраюць целы загінулых таварышаў пад Вэрдэнам, 1 кастрычніка 1917.

Фота бяз даты: францускія салдаты абедаюць каля гораду Арас на поўначы Францыі.

Фота бяз даты: сабака цягне бэльгійскі кулямёт на поўначы Францыі.

Брытанскія салдаты 55-й дывізіі, асьлепленыя сьлезацечным газам, чакаюць лекаваньня, Фляндрыя, 10 красавіка 1918.

Амэрыканская машына хуткай дапамогі маркі «Форд», прыпаркаваная ў разбуранай вёсцы ў Бэльгіі, верасень 1918.