У Турэччыне зноў выбух, загінулі як найменей 13 чалавек

Выбух аўтобуса ў Кайсэры

У выніку выбуху аўтобуса ў турэцкім Кайсэры загінулі 13 чалавек, паведамілі ў Генштабе Турэччыны. Паведамляецца таксама пра 48 пацярпелых. Аўтобус, дзе адбыўся выбух, перавозіў вайскоўцаў.

Усе параненыя былі дастаўленыя ў бліжэйшы шпіталь, стан некаторых зь іх ацэньваецца як цяжкі.

На дадзены момант ні адна групоўка не ўзяла адказнасьць за тое, што здарылася, на сябе.