«Ён гатовы пайсьці на такое самагубства» – Сабчак пра размову зь Сянцовым. Відэа

Your browser doesn’t support HTML5

Расейская тэлевядучая, былая кандыдатка ў прэзыдэнты Расеі Ксенія Сабчак заяўляе, што размаўляла празь відэасувязь са зьняволеным у Расеі ўкраінскім рэжысэрам Алегам Сянцовым. 14 траўня Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах. У жніўня 2015 Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцова да 20 гадоў калёніі строгага рэжыму па абвінавачаньні ў тэрарыстычнай дзейнасьці на тэрыторыі Крыму.