Моладзь у Кіеве выйшла на спантанны мітынг у абарону «Вконтакте» ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

У Кіеве каля Адміністрацыі прэзыдэнта Украіны каля 50 чалавек пратэстуюць з патрабаваньнем не блякаваць расейскую сацыяльную сетку «Вконтакте». Як паведамілі ўдзельнікі акцыі, на мітынг яны сабраліся праз сацсеткі, афіцыйнага звароту да прэзыдэнту не падаюць, аднак зарэгістравалі на сайце прэзыдэнта пэтыцыю з патрабаваньнем адмяніць блякаванне расейскіх інтэрнэт-рэсурсаў.