Помнік Хмяльніцкаму павярнулі ад Масквы ў бок Кіеву

Your browser doesn’t support HTML5

У Чарнігаве на 180 градусаў разьвярнулі помнік Багдану Хмяльніцкаму. Цяпер ён стаіць сьпіной да Масквы. Але рашэньне – чыста архітэктурнае, тлумачаць у Чарнігаўскай гарадзкой радзе. Раней скульптура стаяла сьпіной да царквы сьвятой Параскевы Пятніцкай і Краснай плошчы горада. Так гетмана некалькі дзесяцігодзьдзяў таму вырашылі разьмясьціць прадстаўнікі камуністычнай партыі. На іх думку, Хмяльніцкі меў глядзець на гарадзкі камітэт, які на той момант знаходзіўся ў будынку насупраць сквэра. Супраць такога павароту пастамэнта былі аўтары праекту. Вядомы чарнігаўскі архітэктар, які браў удзел у добраўпарадкаваньні тэрыторыі сквэра, Андрэй Карнабед, неаднаразова ставіў пытаньне аб тым, што помнік неабходна разьвярнуць. Але праблему вырашылі толькі пасьля сьмерці майстра.