Вадохрышча на возеры Прудовым

Сёньня праваслаўныя беларусы адзначаюць Вадохрышча. Па традыцыі ў гэты дзень вернікі акунаюцца ў ваду.

Адным з такіх месцаў было возера Прудовае, што пад Менскам. У сьвяце ўдзельнічалі прыкладна чалавек 50, але ня ўсе акуналіся.