Ужо сёньня, 5 жніўня: Матч Лігі чэмпіёнаў у Барысаве

Маладзечна, р. Уша. Аўтар: Настасься Арцюкевіч

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9.

Афіша:

Футбол у Барысаве: на «Барысаў-Арэне» мясцовы БАТЭ гуляе супраць вугорскай каманды Відэатон у кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Пачатак а 20.30.

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Менску адкрываецца выстава жывапісу чэскай мастачкі Івы Мрозковой «Нерэальны сьвет». Пачатак а 17.00.

У гісторыі:

1461 – нарадзіўся Аляксандар Ягелёнчык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1506 – адбылася бітва пад Клецкам, у якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана.

1947 – нарадзіўся Віталь Скалабан, беларускі гісторык.

У памяці:

1864 – на шыбеніцы ў Варшаўскай цытадэлі памёр Рамуальд Траўгут, генэрал, удзельнік паўстання 1863-64 гг., адзін зь яго кіраўнікоў.

1895 – памёр Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1908 – памёр Валеры Ўрублеўскі, дзяяч польскага і міжнароднагарэвалюцыйнага руху, удзельнік паўстаньня 1863-1964 гг. і Парыскай камуны 1871 г.

1962 – памерла Мэрылін Манро, амэрыканская кіназорка.

Цытата:

«Не будзем занадта цешыць сябе нашымі перамогамі над прыродай. За кожную такую перамогу яна помсьціць нам».

Фрыдрых Энгельс