Чуткі пра расейскае ўварваньне: Што кажуць украінскія вайскоўцы на Данбасе

Your browser doesn’t support HTML5

На фоне заклапочанасьці вялікай канцэнтрацыяй расейскіх войскаў на мяжы з Украінай украінскія вайскоўцы на Данбасе называюць вынікам расейскага блефу папярэджаньні Кіева і заходніх спэцслужбаў аб тым, што Масква можа плянаваць новы вялікі наступ на Ўкраіну.

На фоне заклапочанасьці вялікай канцэнтрацыяй расейскіх войскаў на мяжы з Украінай украінскія вайскоўцы на Данбасе называюць вынікам расейскага блефу папярэджаньні Кіева і заходніх спэцслужбаў аб тым, што Масква можа плянаваць новы вялікі наступ на Ўкраіну.

Цімур, 28 гадоў

«Я асабіста ня веру ў небясьпеку нейкага вялікага ўварваньня. Я думаю, што гэта проста гульня. Такая ж сытуацыя была ў красавіку і траўні сёлета. Хадзілі ўсе гэтыя чуткі пра магчымую атаку. Гэта было таму, каб Расея магла завяршыць пабудову свайго газаправоду „Паўночны паток — 2“. Гэтым разам, верагодна, Пуцін зноў спрабуе аказаць ціск. Наколькі я чуў, Крэмль спрабуе атрымаць гарантыю, што NATO ня будзе пашырацца на Ўкраіну і іншыя краіны „Ўсходняга партнэрства“, такія, як Грузія і Малдова».

Ваенны мэмарыял савецкіх часоў у прыфрантавым горадзе Луганскай вобласьці, 7 сьнежня 2021 г.

«Баі тут праходзяць хвалямі. На мінулым тыдні быў самы моцны абстрэл, які я перажыў на гэтай пазыцыі. Прарасейскія сілы выкарыстоўвалі безадкатныя гарматы САУ-9. Потым некалькі дзён у нас была амаль цішыня. Шчыра кажучы, я адчуваю крыху страху, калі тут ціха, таму што я пачынаю думаць: „Можа, у іх ёсьць нейкі плян“. А пры нізкім узроўні абстрэлу я адчуваю сябе крыху больш камфортна.

Другі бок часта выкарыстоўвае хітрую тактыку. Напрыклад, назіральнікі АБСЭ амаль кожны дзень лётаюць сваімі бесьпілётнікамі для праверкі вайсковых пазыцый. Яны абвяшчаюць абодвум бакам, што накіроўваюць свой бесьпілётнік, каб праверыць пазыцыі кожнага з бакоў, каб мы ведалі загадзя, але прарасейскія сілы накіроўваюць свой бесьпілётнік адразу за АБСЭ, каб зрабіць свае ўласныя назіраньні, і мы ня маем права страляць у гэтым кірунку».

Улад, 22 гады

«Расейская армія не падрыхтаваная да вайны. У іх няма гатовых палявых шпіталяў і аўтацыстэрнаў, у іх не падрыхтавана шмат салдат і машын. Для нападу ім спатрэбіцца ад 300 000 да 400 000 вайскоўцаў; цяпер у іх толькі 100 000. Я думаю, што такая колькасьць патрэбная толькі на сам Кіеў. У нас шмат рубяжоў абароны».

Сьнегавік каля лініі фронту ў Луганскай вобласьці, 6 сьнежня 2021 г.

«Калі мы ня прыйдзем сюды на фронт цяпер, то потым загінем у сваіх дамах. Ёсьць украінская прымаўка: хто не абароніць сям’ю ў мірны час, той зьесьць сваіх дзяцей у бяду. Гэта адсылка да Галадамору. Калі прыйдзе расейскі хлопец і захоча выпіць гарэлкі і пагуляць, гэта добра. Але калі ён прыйдзе да мяне дадому са зброяй, я яго забʼю.

Тут праціўнік кожны дзень выкарыстоўвае снайпэрскія вінтоўкі і кулямёты, а часам і РПГ. На мінулым тыдні тут выкарыстоўвалі мінамёты калібру 82 мм. У найбліжэйшы час гэтая сытуацыя ня зьменіцца. Расейская Фэдэрацыя не гатовая да нападу, на мой погляд. Гэта проста сыгнал, таму што канфлікт — гэта працяг палітыкі. Усё будзе добра».

Ірына (узрост ня ўказаны)

«Я думаю, што калі б цяпер адбылося ўварваньне, загінула б шмат людзей. Больш, чым у 2014 годзе. Было б шмат крыві. Было б страшна.

Але, вядома, большасьць салдатаў ня верыць, што ўварваньне будзе. На лініі фронту цяпер так, як і было раней. Яшчэ адна прычына, па якой яны не вядуцца на гэтыя чуткі, — гэта тое, што ў нашай краіне шмат хлусьні. Усе на дзяржаўных пасадах хлусяць. Наш прэзыдэнт паабяцаў скончыць вайну праз тыдзень пасьля прыходу да ўлады. Цяпер, праз два гады, мы ўсе тут».

Стойка са зброяй на апэрацыйнай базе каля лініі фронту ў Луганскай вобласьці.

«Я ня думаю, што фінансавыя санкцыі супраць Расеі нешта зьменяць. Гэта як тыя Менскія пагадненьні. Яны насамрэч мала на што ўплываюць. Людзі нешта пішуць на паперы, але насамрэч тут, на перадавой, сытуацыя не мяняецца. Па-ранейшаму выкарыстоўваецца цяжкакалібэрная зброя. Магчыма, уварваньне адбудзецца, але гэта наступіць празь нейкі час».

Пятро, 27

«Ведаю толькі, што народ застанецца і будзе абараняць сваю зямлю. Вэтэраны, якія былі на фронце ў 2014 годзе, калі пачыналася вайна, пайшлі дамоў, але калі прыйдзе нашэсьце, яны вернуцца сюды ваяваць.

Раніцай, калі вы спалі ў хаце, тут побач упалі дзьве РПГ, але гэта нармальна. Не магу сказаць, што апошнім часам была нейкая дзіўная дзейнасьць. Часам адсюль можна пачуць, як варожыя танкі запускаюць рухавікі. Танкавыя рухавікі маюць вельмі спэцыфічны гук, яны робяць гэта часьцей у халоднае надвор’е».

Украінскі вайсковец бяжыць у Луганскай вобласьці 7 сьнежня, гледзячы на пазыцыі прарасейскіх сэпаратыстаў.

«Я шмат разоў быў блізка сьмерці. Аднойчы я сядзеў на бронемашыне і заўважыў варожы танк. Потым я глядзеў, як танкавая гармата сочыць за нашай машынай. Я проста сунуў запальнічку паміж зубоў, прыкусіў і маліўся Богу. Яны ня стрэлілі.

Я ня думаю, што санкцыі нешта зьменяць. Расея — багатая краіна. Прэзыдэнту Ўкраіны і дэпутатам трэба прымаць сур’ёзныя рашэньні. Некалі я хачу пакупацца ў вольным Крыме».