Сэпаратысцкі лідэр пагаджаецца адкрыць «гуманітарны калідор»

Your browser doesn’t support HTML5

Аляксандар Захарчанка, лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў у Данецку, пагадзіўся дазволіць абкружаным украінскім вайскоўцам пакінуць поле бою пасьля таго, як расейскі прэзыдэнт Пуцін заклікаў сэпаратыстаў адкрыць «гуманітарны калідор». Захарчанка сказаў, што ягоныя сілы адгукнуцца на гэты заклік, калі ўкраінскія вайскоўцы здадуць сваю зброю.