Пратэстоўцы блякавалі канцэрт Ані Лорак у Адэсе

Your browser doesn’t support HTML5

Дзясяткі пратэстоўцаў паспрабавалі заблякаваць канцэрт украінскай сьпявачкі Ані Лорак у Адэсе 3 жніўня. Актывісты нацыяналістычнай партыі «Свабода» партыі і «Правага сэктару» сабраліся каля месца да пачатку шоў, вінавацячы сьпявачку ў «антыўкраінскіх паводзінах». Адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, некалькі чалавек былі застрыманыя, а канцэрт скончыўся раней за плянаваны час.