Яблычны спас у Бабруйску, памідорныя баі ў Санкт-Пецярбургу. 12 фотаімгненьняў тыдня

Людзі ахалоджваюцца ў крыніцы каля Баня-Лукі, Боснія. Сыноптыкі прагназуюць сьпякотнае надвор'е па ўсёй краіне ў найбліжэйшыя дні.

Людзі назіраюць за танцавальным фестывалем масак "Ніл Барахі". Падчас гэтай штогадовай імпрэзы танцоры прадстаўляюць розныя мясцовыя боствы, у якіх людзі просяць блаславеньня. Бодэ, Нэпал.

Пара цалуецца перад крыжам, які быў усталяваны з нагоды 50-годзьдзя Другой сусьветнай вайны ў Маскве.

Афганская жанчына плача, дакранаючыся да фотаздымкаў ахвяраў выбуху ў вясельнай залі ў Кабуле. У выніку выбуху загінула ня менш за 80 чалавек. Мясцовы філіял экстрэмісцкай групоўкі Ісламская дзяржава ўзяў на сябе адказнасць за тэракт.

Мурал з выявай першага касманаўта Юрыя Гагарына, створаны італьянскім мастаком Ёрытам Агочам у Адзінцове пад Масквой. Там адбываецца фэстываль, у якім бяруць удзел 60 мастакоў з Расеі, Гішпаніі, Нямеччыны, Японіі, Аўстраліі, Ангельшчыны, Францыі, Бразіліі, Канада, Інданезіі, Вугоршчыны, Баўгарыі, Мэксыкі, Тайлянду, Італіі, Партугаліі, Аргентыны, ЗША, Кітаю і Швэйцарыі.

Параненага падчас выбуху ў Джалалабадзе мужчыну дастаўляюць у бальніцу. Аўганістан.

Праваслаўны святар бласлаўляе яблыкі і грушы ў храме падчас Яблычнага Спасу ў Бабруйску, Беларусь.

Турэцкая паліцыя выкарыстоўвае вадамёт для разгону дэманстрантаў у Дыярбакіры падчас пратэсту супраць замены курдскіх мэраў дзяржаўнымі чыноўнікамі.

У Санкт-Пецярбургу ў 2019 годзе заснавалі сьвята памідораў "Томатино".

Аўганец плача ў пашкоджанай выбухам вясельнай залі ў Кабуле, калі загінула ня менш за 80 чалавек.

Абутак пацярпелых падчас выбуху ў вясельнай залі ў Кабуле.

Удзельнік штогадовага міжнароднага спаборніцтве па скачках з вадаспаду ў старым горадзе Яджцэ, Боснія і Герцагавіна, 17 жніўня.