Футбол у Баку, авіяўдары ў Сырыі, сьмецьце на Джамалунгме. 9 фотаімгненьняў тыдня

Дзяўчына фатаграфуецца з плакатам «Чэлсі» у фан-зоне перад матчам каманды з «Арсэналам» у Лізе Эўропы ў Баку.

Параненую падчас паветранага ўдару ў правінцыі Ідліб сырыйскую дзяўчынку вязуць у шпіталь, 30 траўня.

Пакістанец курыць цыгарэту перад сваёй крамай у Пэшавары.

Жанчына са сьцягам ЭЗ каля будынка Эўрапарлямэнту ў Брусэлі.

Памочнік трэнэра «Чэлсі» зьнімае матылька зь мяча падчас трэнінгу каманды ў Баку перад матчам супраць «Арсэналу» ў Фінале Лігі Эўропы.

Трук падчас экстрымнага воднага шоў у Санкт-Пецярбургу 27 траўня.

Паліцыя затрымлівае жанчыну падчас пратэсту «жоўтых камізэлек» і іншых груповак у Брусэлі 26 траўня.

Эвакуацыя ахвяры авіяўдару ў правінцыі Ідліб у Сырыі, 26 траўня.

Непальскія салдаты складаюць сьмецьце, сабранае з Джамалунгмы, найвышэйшай гары ў Гімалаях.