Каралева за стырном, дзеці ў вайсковай форме і найстарэйшы рыбны кірмаш ЗША. 10 фотаімгненьняў тыдня

Брытанская каралева Лізавета Другая едзе на сваім Range Rover.

Амэрыканская сьпявачка Кардзі Бі ўдзельнічае ў цырымоніі Інстытута касьцюму ў Metropolitan Museum of Art's у Нью-Ёрку.

Цёплы прыём Ангелы Мэркэль у Румыніі. Невядомая жанчына кажа нямецкай кацлерцы: - Фраў Мэркэль, дбайце пра маю дачку, якая працуе ў Нямеччыне.

Сёстры Галіна і Марыя Шкура нясуць партрэт маршала Жукава на сьвяткаваньні Дня Перамогі ў Кіеве. 

Пераселеныя сірыйцы зьбіраюцца на полі каля лягеру ў вёсцы Атмэ, у паўночнай правінцыі Ідліб, дзе знаходзяцца джыхадысты. 

Ганаровая варта ў Маскве каля магілы Невядомага салдата, 9 траўня. 

Настарэйшы рыбны кірмаш у ЗША, які працуе ад 1805 года. Вашынгтон.

Кіргіскія дзеці на мітынгу з нагоды Дня Перамогі, Бішкек. 

Гандляр слодычу ў аўганскім горадзе Герат. 

Мужчына чысьціць мячэць перад святым для мусульманаў месяцам паста Рамадан у Пэшавар, Пакістан