Стоп-кадры тыдня, 31 кастрычніка – 6 лістапада

Выступ кітайскіх студэнтаў у школе баявых мастацтваў Шаалінь у правінцыя Хэнань з нагоды заснаваньня футбольнага клюбу.

Басьнійская мусульманка моліцца ў мемарыяльным цэнтры, устаноўленым у памяць разьні мусульманскага насельніцтва ў Срэбраніцы ў 1995 годзе.

Славенскія салдаты кладуць загароджу з калючага дроту на славенска-харвацкай мяжы.

Намёты ўцекачоў і мігрантаў на грэцкай высьпе Лесбас.

Сырыйскае дзіця атрымлівае першую дапамогу ў палявым шпіталі на ўскраіне Дамаску пасьля авіяўдару сілаў, лаяльных да сырыйскага ўраду.

​Расейскі мастак-пэрформэр Пётр Паўленскі перад штаб-кватэрай Федэральнай службы бясьпекі (ФСБ) ў цэнтры Масквы, дзьверы якой ён абліў бэнзынам і падпаліў.

Уцекачы і мігранты начуюць у полі на грэцкай высьпе Лесбас.

На вуліцы ў мястэчку Доўма, на ўсход ад Дамаску.

Пасьля авіяўдару на мястэчка Доўма на ўсход ад Дамаску.

Рускія салдаты, апранутыя ў форму Чырвонай Арміі Другой сусьветнай вайны, бяруць удзел у вайсковым парадзе на Краснай плошчы ў Маскве.

​Аун Сан Су Чжы, лідэр партыі Нацыянальнай лігі Бірмы за дэмакратыю, выступае перад прыхільнікамі пасьля эпахальных парлямэнцкіх выбараў, на якіх яе партыя набрала каля 70 адсоткаў галасоў.

Сьвяткавання 23-х угодкаў стварэньня разьведвальных войскаў Узброеных сілаў Армэніі ў Ерэване.