Мігранты ў Славеніі, прызыўнікі ў Расеі, крыжы ў Курапатах. Фота тыдня

Сырыйская мігрантка ў моры каля грэцкага вострава Лесбас; катамаран, які прыплыў з Турцыі, затануў, але 150 уцекачам удалося ўратавацца

Адна з пацярпелых у землятрусе, у якім загінулі каля 400 чалавек у Пакістане і Аўганістане

Мігранты начуюць на славенска-аўстрыйскай мяжы

Дзеці перад манумэнтам, прысьвечаным ІІ усясьветнай вайне, у Кіеве

Крыж зь імем пісьменьніка Міхася Зарэцкага, расстралянага 29 кастрычніка 1937 у Курапатах

Прызыўнікі ў расейскую армію ў Стаўропалі

Маніла, Філіпіны: дзеці гуляюць на гарадзкіх могілках

Самаране моляцца на гары Герызім каля гораду Наблус

Дзіця ў пункце збору мігрантаў на славенска-аўстрыйскай мяжы

Кіргіскі паляўнічы-бяркутчы

Сырыя, горад Доўма на ўсход ад Дамаску

Сякера з выявай Пуціна, аўтарства Васіля Слонава, на выставе «Ватнікі апакаліпсісу» ў Маскве

Пасьля расейскага паветранага ўдару ў правінцыі Ідліб у Сырыі

Кашмір: вёска на пакістана-індыйскай мяжы

Пакістан, горад Абатабад: дапамога параненым у землятрусе

Стоп-кадры тыдня, 23 кастрычніка — 30 кастрычніка