Стоп-кадры тыдня, 10 кастрычніка – 16 кастрычніка

Жанчына жабруе пад чыгуначным мастом у Кіеве.

Мэр Лёндану Борыс Джонсан гуляе ў рэгбі на вуліцы падчас службовай паездкі ў Токіё 15 кастрычніка.

Спальваньне наркотыкаў у Пакістане, Ісламабад 15 кастрычніка.

Дэманстрацыя "Правага сэктару" ў Дзень абаронцаў, Кіеў 14 кастрычніка.

Мадэль Чайгана Кертэк у тувінскім нацыянальным строі на беразе Енісею.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка каля нацыянальнага сьцягу, які пабываў у крывавых баях з прарасейскімі сэпаратыстамі пад Ілавайскам у жніўні 2014. Кіеў, 14 кастрычніка.

Палестынец падпальвае сябе падчас антыізраільскага пратэсту ў Геброне, 13 кастрычніка.

Частка рэканструяванага малайзійскага авіяляйнэра, які быў зьбіты ракетай Бук над усходняй Украінай у ліпені 2014.

Кабіна пілётаў часткова рэканструяванага малайзійскага авіяляйнэра, зьбітага ў ліпені 2014 над Данбасам.

Па дарозе з Дамаску ў Хомс -- більбард з прэзыдэнтам Башарам Асадам.

Аўганская дзяўчынка ў лягеры для ўцекачоў у правінцыі Фарыяб.

Мігранты на вугорска-сэрбскай мяжы.

Сырыйская школьніца.

Прышціна: пратэсты супраць арышту апазыцыйнага косаўскага палітыка.

Разгон курдзкай дэманстрацыі ў Турцыі, 11 кастрычніка.

Мігрант зь дзіцём на ўзьбярэжжы грэцкана вострава Лесбас, пасьля прыбыцьця з Турцыі.

Галасаваньне ў Беларусі, выбарчы ўчастак у Менску.

Альбанскі футбольны фанат сьвяткуе перамогу сваёй каманды над Армэніяй. Альбанія ўпершыню здабыла месца ў фінале эўрапейскага чэмпіянату па футболе.

Галасаваньне ў Беларусі, вёска Данілавічы, на паўднёвы захад ад Менску.