Стоп-кадры тыдня: Сьцяна з Мэксыкай, сьвята Ашура, гвалт у Барсэлёне

Тэатралізаваны паказ эпасу пра Імама Хусэйна на фэстывалі Ашура ў Багдадзе, 1 кастрычніка. (epa-EFE/Mohamed Messara)

Здымак, зроблены з мэксыканскага боку мяжы ў Тыхуане, на якім відна будоўля ў Сан-Дыега, Каліфорнія, дзе ствараецца прататып Трампавай сьцяны з Мэксыкай, яшчэ не фінансаванай Кангрэсам. (Reuters/Jorge Duenes)

Басьнійскія вайскоўцы падчас візыту начальніка генштабу Харватыі генэрала Мірка Сундава. (epa-EFE/Fehim Demir)

Дзеці пускаюць паветраных цмокаў каля лягеру ўцекачоў у Айн Іса, Сырыя. (Reuters/Erik De Castro)

Рыбалка на сьвітаньні ў ваколіцах Джалалабаду, 3 кастрычніка. (Reuters/Parwiz)

Гатаваньне кебабаў у прыдарожным кіёску ў Равалпіндзі, Пакістан. (Reuters/Caren Firouz)

Жыхар Іраку сустракае салдатаў урадавых войскаў, якія наступаюць на пазыцыі "Ісламскай дзяржавы" ў горадзе Хавіджа, 1 кастрычніка. (AFP/Ahmad al-Rubaye)

Уцекачы з сырыйскага гораду Дэйр-аз-Зор у ваколіцах Ракі, 2 кастрычніка. (AFP/Bulent Kilic)

Людзі шукаюць сховішча падчас фэстывалю музыкі кантры я кастрычніка, дзе ўзброены нападнік расстраляў натоўп гледачоў, 59 чалавек загінула, больш за 500 параненыя. (Getty Images/David Becker)

Мусульмане-шыіты абмазваюцца гразьзю падчас фэстывалю Ашура ў Харамабадзе, за 470 кілямэтраў на паўднёвы захад ад Тэгерану, 1 кастрычніка. (AFP/Atta Kenare)

Паліцыянты гішпанскай Цывільнай гвардыі выцягваюць дэманстрантаў з участку для галасаваньня на рэфэрэндуме за незалежнасьць Каталёніі, 1 кастрычніка. (Reuters/Susana Vera)

Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў 30 верасьня - 6 кастрычніка.