Стоп-кадры тыдня, 22-28 жніўня

Сьвята Кумбха Мэля ў Індыі -- купаньне ў сьвятой рацэ.

Курдзкі пратэстовец з кактэйлем Молатава падчас сутычак з турэцкай паліцыяй у Стамбуле.

Нападнік гішпанскай Барсэлёны Ліянэль Мэсі прызнаны УЭФА найлепшым футбалістам сэзону 2014-2015. Побач зь ім -- найлепшая сярод жанчын-футбалістак Сэлія Сашыч зь нямецкага Франкфурту.

Украінскі вайсковец падчас перакуру на пазыцыі каля Луганску.

Дзіця нелегальных мігрантаў каля памежнага слупа на сэрбска-вугорскай мяжы.

Скачок у даўжыню расейкі Дар'і Клішынай на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Пэкіне.

Нелегальны мігрант прапаўзае пад загароджай з дроту на сэрбска-вугорскай мяжы.

Сэлфі на тле беларускага грузавіка-волата ў Жодзіне падчас конкурсу Міс Сусьвет.

"Аблічча вайны" ўкраінскай мастачкі Дар'і Марчэнка. Інсталяцыя ў Кіеве выкананая з 5 тысяч пустых гільзаў, сабраных у раёне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

У лягеры для нелегальных мігрантаў у Сэрбіі.

Вучэньні ірацкага шыіцкага апалчэньня ў горадзе Наджаф.

Перад парадам у Дзень Незалкжнасьці, Кіеў, 24 жніўня.

Аўганская сям’я мігрантаў на чыгуначнай станцыі ў Сэрбіі.

Аўганскі вайсковец падчас патруляваньня ў правінцыі Герат.

Хлопчык рыхтуецца да турніру-фэсту Алька ў харвацкай вёсцы Вучковічы. Падчас турніру трэба патрапіць дзідай у кальцо, якое мае назву Алька.

Спартоўка зь Індыі падчас бегу на 3000 мэтраў зь перашкодамі на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Пэкіне.

Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.