Стоп-кадры тыдня: пахаваньні ў Стамбуле, баі на Данбасе і ў Аўганістане

Пахаваньне адной з 43 сьмяротных ахвяраў тэрарыстычнай атакі на лётнішча Атацюрк у Стамбуле, якая мела месца 29 чэрвеня.

Дзяцел і дзяўчына, вёска Васілеўскае каля Масквы.

Рамадан у Прышціне. Жанчына чакае вячэры, якую раздаюць задарма.

Перапынак на пакістанскай біржы ў Карачы.

Уцекачы ад "Ісламскай дзяржавы" ў Іраку.

Сэсія Эўрапарлямэнту, прысьвечаная брытанскаму рэфэрэндуму па выхадзе з Эўразьвязу: Прэзыдэнт Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер зітаецца з Найджэлам Фараджам, лідэрам Партыі незалежнасьці зь Вялікабрытаніі.

Жанчына моліцца ў мячэці імама Хамэйні ў Тэгеране.

Украінскі вайсковец адказвае агнём падчас бою з прарасейскімі сэпаратысіамі каля Аўдзееўкі на Данбасе.

Разгон пратэсту супраць забароны гей-параду ў Стамбуле.

Аўганскія артылерысты абстрэльваюць пазыцыі баевікоў "Ісламскай дзяржавы" ў правінцыі Нангаргар.