Стоп-кадры тыдня: мядзьведзі на сьпінах быкоў, жангляваньне шаблямі, піяніна на беразе возера — усё ў Менску
Карова сярод рэштак згарэлых дамоў пасля нядаўніх лясных пажараў у пасёлку Стрэлкі, які знаходзіцца на беразе ракі Ангары ў Краснаярскім краі Расеі.
Бык нясе на сьпіне мядзьведзя падчас прэзентацыі новага шоў у Беларускім дзяржаўным цырку ў Менску 25 траўня.
Удзельнікі пратэсту ў парадыйных масках падчас саміту G7 на Сыцыліі 25 траўня.
Горад Аўдзееўка ў Данбасе, які знаходзіцца пад кантролем ураду Ўкраіны. Паліцыянт аглядае дом, які быў пашкоджаны ў выніку нядаўняга абстрэлу. 23 траўня.
Кандуктары аўтобусаў шукаць пасажыраў у гадзіну пік у Карачы, Пакістан
Дзяўчына трымае сваю нованароджаную сястру падчас вакцынацыі, арганізаванай Сырыйскім Арабскім Чырвоным Паўмесяцам у абложаным горадзе Дума.
Папа Францішак (справа) побач з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, першай лэдзі ЗША Мэлані Трамп і дачкой прэзыдэнта Іванкай Трамп падчас прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане 24 траўня.
Аўганскія дзеці нясуць сумкі ў густым тумане ў горадзе Джэлалабад.
Ірацкі салдат грае на акардэоне, знойдзеным на вуліцы падчас патруляваньня ў прыгарадзе Тамуз на захадзе Мосулу.
Пакістанскі гандляр садавіной чытае газэту ў чаканьні пакупнікоў на вуліцы Ісламабаду.
Эвакуацыя параненага ўдзельніка пратэсту падчас сутукненьняў на дэманстрацыі ў падтрымку галадоўкі палестынскіх вязьняў у ізраільскіх турмах. 22 траўня
Паліцыя затрымлівае ўдзельніка пратэсту падчас дэманстрацыі супраць арышту двух галадаючых настаўнікаў у Анкары. Турэччына.
Ірацкая браніраваная машына побач з возам, на якім два хлопчыкі вяртаюцца дадому ў заходнім прыгарадзе Мосулу Орабі, які быў зноў узяты пад кантроль урадавымі сіламі Іраку.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп каля Сьцяны плачу ў Старым горадзе Ерусаліму. 22 траўня
Украінскі вайсковец набівае магазіны ў акопах каля Аўдзееўкі.
Дзеці ўдзельнічаюць у занятках па таэквандо ў Петрапаўлаўскай крэпасьці Санкт-Пецярбургу.
Аўганскі салдат падчас бою з баевікамі "Ісламскай дзяржавы" у правінцыі Нангархар.
Арганізаваная Камуністычнай партыяй Расеі цырымонія прыёму ў піянэры на Краснай плошчы ў Маскве. Піянэрская арганізацыя як перажытак савецкай эпохі і цяпер зьяўляецца сродкам прапаганды і выхаваньня ў расейскіх школах.
Аўганскія дзеці падчас апэрацыі вайскоўцаў супраць баевікоў "Ісламскай дзяржавы" ў правінцыі Нангархар.
Беларуская ганаровая варта выступае на цырымоніі адкрыцця міжнароднай вайсковай выставы MILEX-2017 у Менску. У выставе бяруць удзел больш за 140 кампаній і прадпрыемстваў зь Беларусі, Расеі, Украіны, Казахстану, Кітаю, Нямеччыны і Славаччыны.
Музыкант грае на фартэпіяна на беразе возера на ўскрайку Менску.