Вялікдзень у Нью-Ёрку, дождж у Кашміры, Кім ва Ўладзівастоку. 14 фотаімгненьняў тыдня

Актывісткі руху змаганьня з пацяпленьнем клімату перад парлямэнтам у Лёндане, 23 красавіка.

Збор ураджаю цюльпанаў у мясцовасьці Грэвэнбройх у Нямеччыне.

Сцэна з гэтак званага Велікоднага параду ў Нью-Ёрку, 21 красавіка.

Чэхі ў мундзірах часоў Другой сусьветнай вайны ўздымаюць амэрыканскі сьцяг у Празе 26 красавіка на памятку вызваленьня заходняй часткі краіны ў 1945 годзе амэрыканскімі войскамі.

Сцэна з вайны ў Сырыі, правінцыя Ідліб, 24 красавіка.

Славуціч, 26 красавіка: кветкі каля мэмарыялу пажарнікам, якія памерлі пасьля ліквідацыі наступстваў выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

Жанчына паліць кадзідла каля магілы сваякоў на могілках на ўскраіне Бухарэсту, 25 красавіка.

Дождж у Кашміры.

Праваслаўны паломнік моліцца ў Храме Труны Гасподняй у Ерусаліме, 25 красавіка.

Аўстралійскі яздок фатаграфуецца на ўзьбярэжжы акіяну напярэдадні нацыянальнага сьвята Аўстраліі і Новай Зэляндыі, якое прыпадае 24 красавіка.

Чалавек каля Манумэнту Незалежнасьці ў Кіеве.

Уладзімір Зяленскі радуецца перамозе на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, 21 красавіка.

Кім Чэн Ын ва Ўладзівастоку, 24 красавіка.

Пятро Парашэнка дзякуе сваіх прыхільнікам за падтрымку на выбарах, 22 красавіка.