Пакістанкі страляюць з гранатамёта, аўганкі практыкуюцца ў тэквандо. 14 фотаімгненьняў тыдня

Жанчына з параненым дзіцём пакідае апошні шматок тэрыторыі, кантраляваны баевікамі "ісламскай дзяржавы" ў Сырыі, пераходзячы на тэрыторыю пад кантролем сырыйскай дэмакратычнай апазыцыі.

Екацярынбург, Расея: адмысловае фота пад Міжнародны дзень жанчын.

Пакістанскія паліцыянткі на вучэньнях з выкарыстаньнем рэактыўнага гранатамёта.

Хлопец каля мясцовасьці Багуз у Сырыі, апошняй крэпасьці "ісламскай дзяржавы".

Зіма ў Аўганістане.

Масьленіца ў горадзе Макееўка на Данбасе.

Сталеліцейшчык на заводзе ў Сальцгітэры, Нямеччына.

Чалавек сьпіць у мячэце ў Пэшавары, Пакістан.

Дамы з гэтак званай фахвэркавай канструкцыяй у Фройдэнбургу, цэнтральная Нямеччына.

Красная плошча, Масква: 66-я ўгодкі сьмерці Сталіна.

Лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо вітаецца са сваімі прыхільнікамі на мітынгу супраць прэзыдэнта Нікаляса Мадура ў Каракасе.

Аўганскія дзяўчаты практыкуюцца ў тэквандо.

Лодачнікі на возеры Нагін у Кашміры, Індыя.

Турысты робяць здымкі падчас цырымоніі ўзьняцьця сьцягу на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне.