Невядомыя фотаздымкі пра савецкае жыцьцё

Доўгая чарга у маўзалей Леніна на Чырвонай плошчы ў Маскве

Манежная плошча ў Маскве, часткова бачны будынак гатэлю "Масква", зьнесенага ў 2004 годзе

Чырвоная плошча і чарга ў маўзалей

Гандаль кнігамі ў Кіеве, на рагу Хрэшчатыка і вуліцы Прарэзнай (у тыя гады - Сьвярдлова). Дакладны адрас - Хрэшчатык, 30, там знаходзіўся кнігарня "Дружба", дзе прадавалася і замежная літаратура (у асноўным, з "братэрскіх краін сацыялізму").

Уваход у гатэль "Эўропа"

Кіеў. Кіёск № 125 гандляваў напоямі (у тым ліку алькагольнымі) і цыгарэтамі. Ён і сёньня знаходзіцца на тым жа месцы, але яго зьнешні выгляд моцна зьмяніўся.

Кіеў. Продаж газаванай вады

Цэнтар Кіева

Цэнтральная плошча Кіева - у 1963 г. яна насіла імя Калініна. У 1967 годзе пераназваная ў плошчу Кастрычніцкай рэвалюцыі. Цяпер гэта плошча Незалежнасьці, больш вядомая ўсім на сьвеце як Майдан. Фота зробленае з боку гатэлю "Масква" (цяпер - "Украіна")

Будынак Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

Масква. Выстава дасягненьняў народнай гаспадаркі (ВДНХ) СССР

Выгляд на адну зь вежаў Крамля

Манежная плошча  ў Маскве.

Каля сьценаў Крамля