Падводныя Саветы

Ініцыятар выставы — інструктар дайвінгу Ўладзімір Баруменскі - апусьціў першы бюст пад ваду 25 жніўня 1992 году.

Праект быў запачаткаваны пасьля распаду СССР, калі пачаўся дэмантаж савецкіх помнікаў. Апальныя скульптуры былі схаваныя далей ад "рук вандалаў".

Помнік знаходзіцца на глыбіні 12—15 мэтраў, за 100 мэтраў ад узьбярэжжа мысу Тарханкут.

Мыс Тарханкут. Заходняя частка Крыму.

Падводны фатограф Уладзімір Някрасаў адкрыў падводныя бюсты напачатку 2000-х гадоў.

"Мой сябра і я рабілі здымкі, калі раптам я адчуў, што нехта за намі назірае... У багавіньні калыхаўся твар Уладзіміра Ільіча Леніна".

Касманаўт Юры Гагарын.

"Галерэя" знаходзіцца за 7 кілямэтраў ад бліжэйшай вёскі, таму выставу наведваюць пераважна вадалазы. 

Ленін і Маркс. Пасьля зімовых штармоў статуі зблізіліся.

"Сёньня цяжка сказаць, ці то настальгія, ці то іронія стала імпульсам да заснаваньня гэтага падводнага музэю", — кажа Някрасаў.

Ля берагоў Крыму, пад марскімі хвалямі, ляжыць калекцыя помнікаў савецкім лідэрам.