Севярынца аштрафавалі амаль на 9,5 мільёна рублёў

Павал Севярынец на адным з мітынгаў прадпрымальнікаў

Суд Маскоўскага раёну Менску 6 красавіка аштрафаваў аднаго зь лідэраў БХД Паўла Севярынца на 9,45 млн рублёў (45 базавых велічынь). Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 14 сакавіка, які прайшоў у Менску ля будынку Міністэрства па падатках і зборах.

Севярынец сказаў БелаПАН, што на судзе яго не было.

У пратаколе за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў было напісана, што палітык крычаў на акцыі «Жыве Беларусь!» і «Працу!».

Сёньня за ўдзел у гэтай жа акцыі прадпрымальнікаў суд Маскоўскага раёну на 15 базавых велічынь (3 млн 150 тыс. рублёў) таксама аштрафаваў старшыню рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанку.