Студэнта адлічылі з пэдунівэрсытэту за крытычныя пасты ў твітэры

Your browser doesn’t support HTML5

Тыдзень таму Крысьціян Шынкевіч быў шараговым студэнтам БДПУ імя Максіма Танка. Вучыўся на выкладчыка хіміі і біялёгіі. Але праз твітэр, дзе ён крытычна апісваў свой унівэрсытэт, на яго стаў давіць дэканат. Пасьля двух затрыманьняў за выходныя, суткі на Акрэсьціна, яго адлічылі з унівэрсытэту.