Жыцьцё Віктара Цоя. Фотагалерэя

Віктар Цой нарадзіўся ў Ленінградзе ў чэрвені 1962 года. Яго сям'я мела карэйскае паходжаньне. 15-гадовы Віктар быў адлічаны з мастацкай вучэльні. Праз два гады, у 1979-м, ён пачаў пісаць песьні

У 1982 годзе Цой стварыў гурт «Кіно» і запісаў першы альбом пад назвай «45». Песьня «Электрычка», пра чалавека, які затрымаўся ў прыгарадным цягніку і рухаецца ў няправільным кірунку, была ўспрынятая як мэтафара жыцьця ў Савецкім Саюзе і была неадкладна забароненая

Цой і яго «Кіно» хутка становяцца сэнсацыяй. У 1983 яны выступілі зь песьняй «Я аб'яўляю свой дом (бязьядзернай зонай)». У 1986 годзе гурт выпусьціў песьню «(Мы чакаем) Пераменаў!» - Яна стала гімнам маладога пакаленьня, заклікам да яго стаць больш актыўнымі і патрабаваць палітычных зьменаў. Гэтай песьняй гурт «Кіно» зарабіў сабе вядомасьць у маштабах усяго Савецкага Саюзу

Цой ажаніўся з Мар'янай Радаванскай ў 1985 годзе. У тым жа годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксандар. Мар'яна, якая памерла ад раку ў 2005 годзе, была спадкаемцай Цоя і мела ўсе правы на яго музыку пасьля яго сьмерці

Пасьля трагічнай сьмерці Віктара Цоя ў жніўні 1990 года ў аўтамабільнай катастрофе яго сябры і прыхільнікі арганізуюць канцэрт яго памяці ў Маскве. Раней у тым годзе гурт «Кіно» сыграў свой самы вялікі канцэрт, які сабраў 62 000 гледачоў на стадыёне ў Маскве

На фота партрэт Цоя ў цэнтры Санкт-Пецярбурга. У 2014 годзе дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі ад пракрамлёўскай партыі «Адзіная Расія» Яўген Фёдараў зрабіў сэнсацыйную заяву, сьцьвярджаючы, што песьні для Цоя пісала ЦРУ ЗША, каб зьнішчыць Савецкі Саюз. Сын Цоя падаў на Фёдарава ў суд за паклёп на бацьку