Пушкін, Гуркоў, Такінданг — героі відэапраекту пра людзей, якія ствараюць новую Беларусь.

У Менску ў «Арт-сядзібе» прэзэнтавалі ўнікальны зборнік відэафільмаў «21 слова для 21-га стагодзьдзя».

Відэафільмы зьнятыя незалежнымі беларускімі журналістамі. Яны распавядаюць пра людзей сучаснай Беларусі, чые ідэі, чыны і лёсы паспрыялі яе незалежнасьці і ствараюць у краіне незалежную соцыякультурную прастору.

Сярод герояў фільмаў — настаўнік з Гудзевічаў Алесь Белакоз, сябра Саюзу беларускіх патрыётаў, вязень сталінскіх лягераў Алеся Фурс, сябра Саюзу беларускай моладзі, вязень сталінскіх лягераў Надзея Дземідовіч, легендарны пастар з Асіповічаў Эрнэст Сабіла, мастак Алесь Пушкін, музыка Андрусь Такінданг, баксёр і сьпявак Віталь Гуркоў...

Адзін з герояў відэапраекту, лідэр рок-гурту «Мутнае вока» Яўген Змушка ў часе прэзэнтацыі прасьпяваў песьню, якую адмыслова прысьвяціў Радыё Свабода.

Your browser doesn’t support HTML5

Яўген Змушка. Рэвалюцыя і маладосьць

Your browser doesn’t support HTML5

Яўген Змушка. Рэвалюцыя і маладосьць

Рэвалюцыя і маладосьць

Як дзьве паловы душы аб’яднаць
Так-гэтак будзе і ёсьць
Маса прычын для таго, каб вольным стаць


Мне б твае крылы
Табе б маю свабоду
Ляцім насустрач німфам
Усьміхайся, павер, ня бойся

Слоў, слоў
Словамі душыш
Петлі сьціскаеш кожным радком
Я, ты, усё, што навокал
Мы самі сабе не належым
Губляем кантроль


Мне б твае крылы
Табе б маю свабоду
Ляцім насустрач німфам
Усьміхайся, павер, ня бойся

Гэта так проста
І невыносна
Гэта так проста
І невыносна

Мы самі сабе не належым,
Губляем кантроль
Мы самі сабе не належым,
Губляем кантроль

Мне б твае крылы
Табе б маю свабоду
Ляцім насустрач німфам
Усьміхайся, павер, ня бойся

Валянціна Аксак

Аляксандар Лукашук

Алесь Пушкін

Аляксей Шэін

Андрусь Такінданг

Гэнік Лойка

Яўген Змушка

Наста Дашкевіч

Ян Грыб

Лідзія Пянькоўская

1