Аўстралія ў агні. Фотарэпартаж

Аўстралія прыцягне больш за тры тысячы рэзэрвовых вайскоўцаў для барацьбы з ляснымі пажарамі. Па словах міністра абароны краіны Лінды Рейнальдс, урад пайшоў на беспрэцэдэнтныя меры, але няма іншага спосабу змагацца з агнём.

У Аўстраліі за апошнія месяцы выгарэлі каля пяці мільёнаў гектараў лесу. Загінулі як найменей 23 чалавекі і сотні тысяч жывёлаў. Былі зьнішчаныя больш за тысячу дамоў. У некаторых раёнах з прычыны моцнага дыму пажары немагчыма тушыць з паветра.

 У штатах Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс абвешчана надзвычайнае становішча.

Празь лясныя пажары на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы кантынэнту ўзровень забруджваньня паветра ў сталіцы Аўстраліі Канбэры ў 26 разоў перавысіў крытычную адзнаку «небясьпечна для жыцьця». Пра гэта 2 студзеня паведамілі мясцовыя СМІ. Агонь распаўсюджваецца асабліва хутка з прычыны рэкордна высокай тэмпэратуры і моцнага ветру.