На адным з прыпынкаў Пінску зьявіліся вялікія партрэты беларускіх дзеячаў, юбілей якіх адзначаецца у гэтым годзе.
Пра гэта паведамляе сайт «Мой Пінск»
На ўнутраным баку прыпынку зьмешчаныя выявы Ўладзімера Мулявіна, Івана Шамякіна, Максіма Багдановіча. На плякатах зьмешчаны беларускі нацыянальны арнамэнт, а таксама кароткія біяграфіі знакамітых беларусаў.
Са зьнешняга боку прыпынку — расклад руху аўтобусаў ды мапа Пінску.
Абсталяваньне «патрыятычнага» прыпынку прымеркаванае да Году культуры, які агалошаны ў Беларусі сёлета.